Чуеш, як песня твая кранае? Коціцца мяккай слязой, Празрыстай расінкай па родным краі Балючая, як лязо. Між пальцаў струменіць гэтая песня, Срэбным звонам, нібы ручай... Ты чуеш, я твой а(б)дымаю адчай, Хай хораша будзе табе на прадвесні. І рэхам песня тая ляціць Ад ніў далёкіх да роднай хаты. І так балюча, і так карціць - Ты выбраў гэта, Невінаваты... Ты з гэтай песняй на бой штодзённы, Які аднойчы скончыцца праўдай... А тая не стане зводкай будзённай І нашай абыякавай здрадай. P.S. current music: Купалінка