🤱Зараз, калі ідзе Сусветны тыдзень выкармлівання грудзямі, мне б хацелася распавесці пра ці не самы важны і сакральны досвед у сваім жыцці. Магчыма калісьці ў мяне знойдуцца сілы і жаданне падзяліцца сваім няпростым шляхам ГВ, цяжарнасці і першых гадоў мацярынства. А сёння мне толькі выкажу спадзеў на тое, што некалі свет гэтак жа будзе клапаціцца аб правах маці, якая корміць, і яе дзіцяці, як і аб правах іншых чальцоў грамадства. А таксама, што некалі і маладыя матулі перастануць жыць у свеце стэрэатыпаў, стыгмаў і цемрашальства датычна выкармлівання грудзямі. Хай як мага хутчэй надыдзе гэты дзень! Я перакананая, што ад гэтага свет стане нават нават не трошкі, а істотна шчаслівей. Ну і напаслед, загадаю, каб бліжэйшым часам такія кніжкі з'явіліся па-беларуску. Гэта значна прасцей чым змяніць увесь свет.

Теги: ссср

Теги других блогов: ссср